Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі: ЕС працягне падтрымліваць беларускі народ столькі, колькі неабходна

23.12.2020 / 16:56

ЕС працягне падтрымліваць беларускі народ столькі, колькі неабходна. Аб гэтым заявіў вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль.

«ЕС працягне падтрымліваць беларускі народ столькі, колькі неабходна, у абароне яго фундаментальнага права выбіраць свайго прэзідэнта на свабодных і сумленных выбарах. І ён гатовы істотна павялічыць свой удзел і падтрымку дэмакратычнай Беларусі за кошт павелічэння фінансавай дапамогі і сектаральнага супрацоўніцтва», — напісаў прадстаўнік ЕС.

Барэль паведаміў, што ЕС ужо правёў «поўную рэвізію» адносін з Беларуссю. У выніку скарочаныя палітычныя кантакты і «сектаральныя дыялогі» з уладамі, прыпыненая альбо спыненая фінансавая падтрымка цэнтральнай улады. Павялічана падтрымка насельніцтву краіны.

Nashaniva.com