З 21 снежня Беларусь закрывае наземныя межы на выезд

абноўлена

10.12.2020 / 00:20

З 21 снежня Беларусь закрывае межы краіны на выезд грамадзян Беларусі і замежнікаў. Афіцыйная прычына — каранавірус.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў №705 ад 7 снежня 2020 года.

Абмежаванні будуць датычыцца наземных памежных пунктаў, вылецець з Беларусі на самалёце па-ранейшаму будзе дазволена.

Выязджаць з краіны змогуць кіроўцы фур і камандзіровачныя.

Таксама будуць выпускаць тых, хто мае замежную працоўную дамову ці вучыцца за мяжой, а таксама тых, у каго ёсць дазвол на жыццё у іншай краіне. Але ім можна будзе выязджаць не часцей чым раз на паўгода. Наяўнасць гэтай нормы ў пастанове Саўміна № 705 дае падставы думаць, што абмежаванне свабоды выезду можа быць надоўга.

Nashaniva.com