330 тысяч беларусаў выказалася пра тое, што рабіць са SWIFT. 66% — за адключэнне
05.12.2020 / 15:29
Такія звесткі падае платформа «Голас», якая заклікала беларусаў выказаць сваё стаўленне да магчымага адключэння беларускіх банкаў ад міжнароднай сістэмы SWIFT з прычыны палітычных рэпрэсій.
На гэты момант у апытанні ўзяло ўдзел каля 330 тысяч чалавек. За адключэнне выказаліся 65.65%, супраць — 16.35%. Яшчэ 18% не змаглі вызначыцца.
Праз SWIFT па змоўчанні працуюць амаль усе банкі свету, з яго дапамогай адбываюцца транзакцыі між банкамі ў вядучых валютах.
Адключэнне SWIFT — гэта адна з імаверных, але не асабліва рэальных санкцый, пра якія гавораць праціўнікі рэжыму Лукашэнкі.