На ўчастку Шакуты пад Мінскам згарэла пабудова. Падазраюць падпал
02.12.2020 / 21:43
На тэрыторыі прысядзібнага ўчастка ў вёсцы Ельніца Мінскага раёна адбыўся пажар.
Згарэла гаспадарчая пабудова, а ў ёй — усё, у тым ліку матацыкл.
Адметнасць сітуацыі, што гэты ўчастак на вуліцы Кітаева належыць сям’і кікбаксёра Дзмітрыя Шакуты, інструктара па спецпадрыхтоўцы спецназа ў вайсковай часці 3214.
Шакута стаў вядомым як удзельнік канфлікту на плошчы Перамен, пасля якога памёр Раман Бандарэнка.
Каля дома сёння працавалі следчыя. Пазней прэс-служба Следчага камітэта паведаміла, што распачатая крымінальная справа па артыкуле 218 КК — «Наўмыснае знішчэнне маёмасці». Адказнасць па ёй — да 12 гадоў зняволення.
Дзмітрый Шакута