Жыхар Гродна замаруджваў рух, каб аўтазак не мог ехаць хутка ВІДЭА

18.11.2020 / 14:02

Гісторыя адбылася ў нядзелю на вуліцы Гарнавых у Гродне. 28-гадовы кіроўца «Мазды» ехаў не надта хутка, бо за ім рушыў «міліцэйскі аўтамабіль». Найхутчэй, гэта быў аўтазак, бо відэарэгістратар здымаў карцінку аднекуль зверху.

Калі ДАІ спыніла «Мазду», кіроўца патлумачыў, што ў яго дрэнна працавала каробка перадач, але ў выніку прызнаў віну. На яго склалі два пратаколы — за блакаванне руху і за парушэнне разметкі.

Nashaniva.com