Шахцёр прайшоў па горадзе з нацыянальным сцягам. На яго хочуць завесці крымінальную справу за гвалт над міліцыянерам
16.11.2020 / 18:44
У дачыненні да Руслана Акосткі, які прайшоў учора праз увесь Салігорск з нацыянальным сцягам, хочуць распачаць крымінальную справу за «гвалт над супрацоўнікам міліцыі». Сёння ён быў асуджаны на 15 сутак за ўчарашнюю акцыю ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку.