Пасля 15 сутак не выйшаў на волю Алег Корбан. Ён на Валадарцы
13.11.2020 / 14:35
Пасля 15-суткавага арышту на волю не выйшаў лідар грамадскай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан.
Ён быў затрыманы 25 кастрычніка, а дома прайшоў вобшук. Цяпер Корбана перавялі на Валадарку.
Ён праходзіць як абвінавачаны па артыкуле 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Алег выхадзец з Маладога фронту і АГП, ён ужо быў палітвязнем пасля Плошчы-2010.