Памерла адвакатка Таццяна Агеева. Заразілася кавідам у бальніцы
02.11.2020 / 19:42
Фота humanrightshouse.org.
У 2011 годзе ў яе забралі адвакацкую ліцэнзію, калі яна бараніла палітвязняў Плошчы-2010. Пасля гэтага яна была ў праваабароне.
«Яна легла ў гастраэнтэралогію 10 ГКБ Мінска 3 тыдні таму. Там яна заразілася COVID. Амаль 7 сутак мама была на апараце ШВЛ. Сёння 2 лістапада 2020 года ў 4.50 яе сэрца спынілася», — напісаў яе сын Алег Агееў.