Дырыжора Галіну Казіміроўскую аштрафавалі на 810 рублёў. Але можа быць новы працэс

02.11.2020 / 13:01

Суд Савецкага раёна аштрафаваў на 810 рублёў (30 базавых велічыняў) дырыжорку Галіну Казіміроўскую, жонку Змітра Вайцюшкевіча, піша «Радыё Свабода».

Аднак Зміцер і адвакат не ведаюць, ці вызваляць сёння Галіну. «Едзем цяпер у Цэнтральны райсуд, там можа быць новы працэс», — сказала абаронца.

Галіну затрымалі 29 кастрычніка. Увесь гэты час яна знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна.

На яе склалі яшчэ адзін пратакол паводле артыкула 23.34.

«Учора ў ЦІП на Акрэсціна мяне не выпусцілі, а перазатрымалі паводле пратакола, складзенага міліцыянтамі з Цэнтральнага РУУС», — паведаміла праз відэасувязь Галіна. Яе пачалі судзіць у Савецкім райсудзе за ўдзел у «Маршы народнага ўльтыматуму» 25 кастрычніка.

Галіна Казіміроўская больш за дзесяць гадоў з'яўляецца дырыжорам аматарскага хору Concordia, удзельнічала ў выданні зборніка «Годныя песні».

Nashaniva.com