Караеў адпраўлены ў адстаўку, новы міністр унутраных спраў — Кубракоў
29.10.2020 / 11:47
Юрый Караеў адпраўлены ў адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў. Цяпер ён будзе памочнікам Лукашэнкі па Гродзеншчыне.
Караеў займаў пасаду міністра з чэрвеня 2019 года, замяніўшы на пасадзе Ігара Шуневіча.
Новым міністрам унутраных спраў прызначаны Іван Кубракоў, да гэтага ён кіраваў мінскай міліцыяй.
Скрыншот з АНТ