Караеў: Некаторым людзям, мабыць, было сумна ў спакойнай і мірнай краіне

28.10.2020 / 22:37

З мірных пратэстаў і пачынаецца разбурэнне дзяржавы. Такое меркаванне выказаў міністр унутраных спраў Юрый Караеў у эфіры БТ-1.

«Некаторым людзям, мабыць, было так сумна ў спакойнай і мірнай краіне, што ў іх назбіралася жаданне пабіцца», — сказаў міністр.

«Яны выйшлі супраць чагосьці там пратэставаць. Не ўлічылі, што, хоць у органах унутраных спраў служаць у асноўным талерантныя і спакойныя людзі, мы заўсёды сур'ёзна рыхтаваліся да масавых беспарадкаў, таму што гэта тое, што можа разбурыць дзяржаву. Мы бачылі гэта на прыкладах іншых краін і разумеем, што з гэтых нібыта мірных пратэстаў пачынаецца разбурэнне дзяржавы. Мы дакладна, прынцыпова і спакойна далі ім адпор», — заявіў міністр.

Nashaniva.com