Лукашэнка адмяніў нядзельны «мегамітынг», на які «хацелі прыехаць 300 тысяч чалавек»
23.10.2020 / 10:56
Фота Надзеі Бужан з мітынга сілавікоў-адстаўнікоў 20 кастрычніка
Запланаваны на нядзелю ў Мінску праўладны рэспубліканскі мітынг «у падтрымку міру, дабра і росквіту Беларусі» адменены.
«Галоўная прычына ў складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне. Улады берагуць насельніцтва, разумеюць, што другая хваля каранавіруса набірае абароты, таму асцерагаюцца рэзкага росту захворвання. Усім жадаючым наведаць мерапрыемства — пакуль адбой», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Раней таксама паведамлялася пра масавую адмову людзей ехаць на мітынг з рэгіёнаў.
Планавалася, што мітынг пройдзе каля стэлы на праспекце Пераможцаў, а потым шэсце да плошчы Незалежнасці, дзе не выключаўся выступ А. Лукашэнкі.
Аднак работнікі, якія павінны былі манціраваць сцэну на плошчы Незалежнасці, сказалі, што ў суботу ў нядзелю ў іх выходныя. Таксама разабралі сцэну каля стэлы.