Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў нон-фікшн «Тантамарэскі» Сяргея Дубаўца
15.10.2020 / 21:09
Прайшла цырымонія ўручэння самай прэстыжнай літаратурнай прэміі Беларусі — імя Ежы Гедройца.
Галоўны прыз — 11 тысяч беларускіх рублёў і $1000 ад спонсара — сёлета атрымаў Сяргей Дубавец за нон-фікшн «Тантамарэскі».
Сяргей Дубавец
Другое месца заняў Андрэй Адамовіч — аўтар «Песні пра Цімура». Трэцяе месца ў Зараславы Камінскай за кнігу «Калядны стол» (прыз атрымаў выдавец Зміцер Вішнёў).