Карабах абвінаваціў Азербайджан у абстрэле шпіталя
14.10.2020 / 16:53
Міністэрства абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР) абвінаваціла Азербайджан у абстрэле шпіталя, паведамляе «Навіны-Армения».
У шпіталі, акрамя ваенных, праходзяць лячэнне цывільныя асобы. «Гэта ўжо адкрытае ваеннае злачынства, уся адказнасць за наступствы якога кладзецца на ваенна-палітычнае кіраўніцтва Азербайджана», — заявіла Мінабароны.