Дзяржсакратар ЗША заклікаў улады Беларусі дазволіць мітрапаліту Кандрусевічу вярнуцца ў краіну
13.10.2020 / 16:54
«Больш за 40 дзён прайшло з часу, як беларускія ўлады не дазволілі свайму грамадзяніну, каталіцкаму арцыбіскупу Кандрусевічу, вярнуцца ў краіну, грунтуючыся на сумнеўным меркаванні, што рэлігійныя лідары не павінны публічна выступаць супраць несправядлівасцяў, — гаворыцца ў заяве Майка Пампеа. — Іх крок — сама па сабе несправядлівасць і замах на свабоду веравызнання, піша «Радыё Свабода».
«Вера — гэта не проста асабістая справа. Я заклікаю беларускія ўлады выправіць гэтую несправядлівасць і дазволіць лідару рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі вярнуцца ў краіну».
Тадэвушу Кандрусевічу не дазволілі вярнуцца ў краіну 31 жніўня, калі ён вяртаўся з Польшчы.