Матч моладзевых зборных Беларусі і Нарвегіі перанесены з-за каранавіруса ў беларускага гульца

13.10.2020 / 14:58

Матч кваліфікацыі моладзевага (U-21) чэмпіянату Еўропы па футболе паміж Беларуссю і Нарвегіяй, што меўся прайсці ў Драмене, перанесены.

Ёсць падазрэнне на COVID-19 у аднаго з футбалістаў беларускай зборнай. Па выніку сённяшняга паўторнага тэста УЕФА прыме рашэнне аб правядзенні гульні ў іншыя тэрміны, паведамляе Tribuna.com са спасылкай на Беларускую федэрацыю футбола.

Nashaniva.com