«Ненавіджу вас»: біятланістка Надзея Скардзіна эмацыйна адрэагавала на жорсткае затрыманне брата Домрачавай
12.10.2020 / 14:30
Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна вельмі эмацыйна адрэагавала на жорсткае затрыманне брата Дар'і Домрачавай Мікіты.
«Ненавіджу вас, АМАП! Вы слабавікі, а не сілавікі! І з кожным пабітым вы становіцеся слабейшымі, ператвараецеся ў нелюдзяў! Дакладней, вы ўжо ператварыліся ў іх», — напісала Скардзіна ў сторыс свайго інстаграма.
Нагадаем, Мікіту Домрачава вельмі жорстка затрымалі ўчора ў Мінску ў раёне Зыбіцкай, гэты момант трапіў на відэа. Ён ехаў на ровары да мамы, ніякай сімволікі пры сабе, па яго словах, у яго не было. З РУУС яго на хуткай даставілі ў бальніцу, раніцай ён з'ехаў дадому, адмовіўшыся ад шпіталізацыі.