У Віцебскай вобласці пачаліся вучэнні сумесна з сіламі АДКБ
12.10.2020 / 12:45
mil.by
На палігоне Лосвіда ў Віцебскай вобласці адбылося ўрачыстае адкрыццё камандна-штабнога вучэння з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства-2020», паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
Тэма вучэння — «Падрыхтоўка і вядзенне міратворчай аперацыі калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ».
У цырымоніі ўзялі ўдзел начальнік Генштаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Аляксандр Вольфавіч, начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў, намеснік Генеральнага сакратара АДКБ Пётр Ціханоўскі.
У вучэнні пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі ўдзельнічаюць кантынгенты дзяржаў — членаў АДКБ, аператыўныя групы Аб'яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ, паліцэйскія (міліцэйскія) сілы і выратавальныя падраздзяленні. Агульная колькасць удзельнікаў вучэння складае больш за 900 чалавек і звыш 120 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку верталёты і БПЛА.