У Беларусь прыбыў новы апостальскі нунцый

12.10.2020 / 09:18

catholic.by

У нядзелю 11 кастрычніка ў Мінск прыбыў Апостальскі нунцый [пасол Ватыкана] у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч, піша catholic.by.

Ад імя мясцовага каталіцкага епіскапату апостальскага нунцыя на беларускай зямлі прывітаў генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Юзаф Станеўскі.

Разам з ім прадастаўніка Папы сустракалі сакратар нунцыятуры ксёндз Махэр Шамас, старшыня Каардынацыйнай групы вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч, а таксама супрацоўнік службы дзяржаўнага пратакола МЗС.

«Мір, дыялог, пазбяганне гвалту»: новы апостальскі нунцый звярнуўся да духавенства і вернікаў Беларусі 

Нагадаем, што кіраўнік беларускіх католікаў Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца па-за межамі краіны. 31 жніўня яго не пусцілі назад у Беларусь памежнікі.