Журналістаў «Нашай Нівы» адпусцілі з РУУС. Але чакаюцца суды
12.10.2020 / 07:11
Пад раніцу з Кастрычніцкага РУУС адпусцілі галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, журналістку Ірэну Кацяловіч і фатографку Надзею Бужан. Але чакаюцца адміністрацыйныя суды
Журналісты былі затрыманыя ў нядзелю днём падчас асвятлення маршу пратэсту ў Мінску. Учора па ўсёй краіне былі затрыманыя дзясяткі карэспандэнтаў.