Журналіст «Белсата» Яўген Меркіс выйшаў на свабоду пасля 27 сутак арышту

11.10.2020 / 11:02

Tut.by

Гомельскага журналіста Яўгена Меркіса затрымалі 14 верасня і пакаралі 15 суткамі арышту паводле арт. 23.34 КаАП.

Журналіст мусіў выйсці на свабоду 29 верасня, але яго пакінулі за кратамі адбываць 12 сутак адміністратыўнага арышту, якія ён атрымаў яшчэ ў жніўні.

У выніку ён адсядзеў у ізалятары 27 дзён, паведамляе Белсат.

Частку пакарання ён адбываў у брагінскім ізалятары. Меркіс лічыць, што яго пакаралі за актыўнае асвятленне пратэстаў у Гомелі.

«Шмат чытаў, пісаў лісты, займаўся спортам, распавядаў «сукамернікам», пра гісторыю, актывізм. У Брагіне стаўленне чалавечнае, у адрозненне ад гомельскага ІЧУ», — расказаў Меркіс.