Стала вядома, хто выдаваў сябе за Ціханоўскую на пасяджэнні парламента Даніі

09.10.2020 / 17:50

Расійскія пранкеры Уладзімір Кузняцоў (Ваван) і Аляксей Сталяроў (Лексус) пацвердзілі, што пагаварылі з членамі дацкага парламента ад імя Ціханоўскай, піша «РИА Новости».

Раней прэс-служба парламента Даніі паведаміла, што невядомы чалавек 6 кастрычніка далучыўся да анлайн-сустрэчы членаў камітэта па знешняй палітыцы, выдаўшы сябе за Ціханоўскую, пры гэтым на сустрэчы абмяркоўвалася палітычная сітуацыя ў Беларусі і тое, «як можна падтрымаць беларускі народ у барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека». Як паведамляла прэс-служба, у пачатку сустрэчы прадстаўнікі нібыта беларускага боку праінфармавалі арганізатараў пра непаладкі з відэакамерай, таму «Ціханоўскую» ніхто не бачыў. Пазней у камітэце звязаліся з прадстаўнікамі штаба Ціханоўскай, якія пацвердзілі, што за палітыка сябе выдаваў іншы чалавек.

Nashaniva.com