Нобелеўскую прэмію па літаратуры прысудзілі паэтцы з ЗША

08.10.2020 / 14:05

Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2020 год прысуджана паэтцы з ЗША Луізе Глюк. Шведская акадэмія высока ацаніла яе «паэтычны голас, які сваёй строгай прыгажосцю робіць індывідуальнае існаванне ўніверсальным».

BREAKING NEWS:
The 2020 Nobel Prize in Literature is awarded to the American poet Louise Glück “for her unmistakable poetic voice that with austere beauty makes individual existence universal.”#NobelPrize pic.twitter.com/Wbgz5Gkv8C

— The Nobel Prize (@NobelPrize) October 8, 2020

Глюк нарадзілася 22 красавіка 1943 года ў Нью-Ёрку ў сям'і яўрэйскіх выхадцаў з Аўстра-Венгрыі, пражывае ў Кембрыджы (штат Масачусетс). Яна з'яўляецца членам Амерыканскага філасофскага таварыства, канцлерам Акадэміі амерыканскіх паэтаў і ад'юнкт-прафесарам у Ельскім універсітэце.

Nashaniva.com