Арганізацыя па забароне хімічнай зброі: Навальнага атруцілі «Навічком»

06.10.2020 / 19:52

Расійскі палітык Аляксей Навальны быў атручаны таксінам, падобным на баявыя рэчывы з групы «Навічок», але не ўключаным у Канвенцыю аб забароне хімічнай зброі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы АЗХЗ.

У Арганізацыі па забароне хімічнай зброі пацвердзілі, што ў арганізме Навальнага знойдзеныя біямаркеры інгібітару халінэстэразы, якія сведчаць пра ўжыванне супраць яго атрутнага рэчыва з групы «Навічок».

АЗХЗ правялі ўласныя аналізы па запыце Германіі.

Nashaniva.com