Мінздароўя: Працягласць жыцця жанчын у Беларусі — 78 гадоў, мужчын — 64
30.09.2020 / 16:17
Фота Надзеі Бужан
Такія лічбы прывяла сёння журналістам на прэс-канферэнцыі галоўны пазаштатны спецыяліст па геранталогіі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч, піша БелТА.
«Працягласць жыцця за апошні час крочыла на плюс дзесяць гадоў. У жанчын яна павялічылася да 78 гадоў. Але трывожыць, што нашы мужчыны ніяк не пераадолеюць гэтае гендарнае адрозненне: розніца ў працягласці жыцця вельмі вялікая. У мужчын — 64 гады. Карані гэтай праблемы пачынаюцца з дзяцінства», — зазначыла Людміла Жылевіч.