Пераможца «Еўрабачання» Аляксандр Рыбак асцярожна выказаўся пра падзеі ў Беларусі
29.09.2020 / 12:29
Wikimedia Commons
Народжаны ў Беларусі нарвежскі спявак, пераможца «Еўрабачання-2009» Аляксандр Рыбак у інтэрв'ю шведскаму публічнаму тэлеканалу SVT успомніў пра сустрэчу з Лукашэнкам і паасцярогся выказвацца пра цяперашнія падзеі ў Беларусі, піша «Радыё Свабода».
«Мяне прасілі выказацца пра гэта, — расказаў ён. — Але лёгка гаварыць пра нешта такое, пра што асабліва і не ведаеш. Я адчуваю, што… Публічная асоба мусіла б разабрацца… Найлепей было б разабрацца ў сітуацыі і выказаць свой пункт гледжання, і як найбольш канструктыўна. Дык лепш пачакаць і разабрацца, а не гаварыць пра тое, чаго не ведаеш … Калі я бачу, як міліцыянт у Менску збівае дэманстранта, то — можа, я гэта дзіўна ўспрымаю - я думаю не пра «палітыку», а пра тое, што гэтаму чалавеку не месца ў міліцыі.
— Але калі ты не хочаш « адкрываць карты — -гэта таму, што ты баішся, што не зможаш туды паехаць?
- У мяне там сваякі. Я думаю, што, можа, яны імкнуцца не распавядаць нам аб некаторых рэчах. Мае бабуля і дзядуля выдатна разумеюць, што я артыст і чым больш я ведаю, тым больш падстаўляюся.