Сяргей Будкін пагаварыў з купалаўцамі па абодва бакі барыкад. Што будзе з тэатрам? ВІДЭА
24.09.2020 / 13:01
Журналіст Сяргей Будкін новы выпуск свайго праекта «Тэлебудка» прысвяціў купалаўцам, якія сталі адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў. Сяргей Будкін пачуў тры розныя гісторыі акцёраў тэатра розных пакаленняў, у якіх перапляліся мінулае, сучаснасць і будучыня, і сустрэўся з чалавекам, які гэтыя ўсе гісторыі яднае.
Героямі праграмы сталі народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова, народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, уладальнік Нацыянальнай тэатральнай прэміі Іван Трус, мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Пінігін.