Мастак з Гродна, якога душыў АМАП, атрымаў 5 сутак арышту
23.09.2020 / 17:55
Мастака Уладзіміра Сколышава затрымалі на яго аўтамабілі падчас акцыі мірнага пратэсту 20 верасня і пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда. 22 верасня яго асудзілі на пяць сутак арышту па арт. 23.34 КаАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, піша Hrodna.life.
Гродзенец адбывае пакаранне ў ізалятары на Гая, 4. Ён выйдзе на волю 25 верасня.
Сваякі затрыманага паскардзіліся ў пракуратуру на дзеянні міліцыі. Пры затрыманні сілавік наступіў Уладзіміру каленам на шыю. Затрыманыя, якія выходзілі з Ленінскага РАУС 20 верасня, паведамлялі Hrodna.life, што бачылі кроў на твары кіроўцы. Медыцынскую дапамогу яму не аказвалі, наколькі вядома блізкім.
Па версіі міліцыі, Уладзімір «адмовіўся прад’яўляць дакументы, канфліктаваў з міліцыянтам, а пасля хутка з’ехаў у бок вуліцы Горкага».