Аднаўляюцца аўтобусныя рэйсы Мінск — Рыга

23.09.2020 / 16:57

Штодзённыя рэйсы з Мінска ў Рыгу праз Вільню аднаўляюцца з 1 кастрычніка, паведамляецца ў тэлеграм-канале Мінсктранса.

Першы аўтобус адправіцца а 22:00 з Мінска 1 кастрычніка. Назад з Рыгі ў беларускую сталіцу — 2 кастрычніка ў 22:00.

Аднак варта ўлічваць, што правілы ўезду ў Латвію вельмі строгія.

Nashaniva.com