Прэзідэнт Літвы: Цырымонія інаўгурацыі не надае Лукашэнку легітымнасці
23.09.2020 / 13:58
Delfi.lt
Літва не прызнае Аляксандра Лукашэнку законным прэзідэнтам Беларусі, і арганізаваная ў Мінску цырымонія інаўгурацыі гэтай сітуацыі не зменіць, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, піша Delfi.lt.
«Літва не прызнае Лукашэнку законным кіраўніком Беларусі. Выбары ў Беларусі 9 жніўня не былі свабоднымі, сумленнымі і дэмакратычнымі. Ні таемныя, ні пампезныя цырымоніі не абвергнуць гэтага бясспрэчнага факта і не створаць ілюзію легітымнасці», — заявіў у сераду прэзідэнт Літвы.
«Мы выказваемся за новыя дэмакратычныя выбары прэзідэнта з удзелам міжнародных назіральнікаў», — адзначыў Наўседа.
У сваю чаргу міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус назваў інаўгурацыю фарсам.