У Мінску 9-гадовая дзяўчынка трапіла пад колы аўтамабіля

22.09.2020 / 17:47

У Мінску 9-гадовая дзяўчынка трапіла пад колы Volkswagen, выйшаўшы з трамвая. Інцыдэнт адбыўся днём 22 верасня на вул. Коласа, паведамляе СК.

У выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні, яе шпіталізавалі.

Следчыя сумесна з супрацоўнікамі ДАІ і ГКСЭ аглядаюць месца здарэння і апытваюць відавочцаў. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Грамадзян, якія маюць нейкія звесткі пра здарэнне, просяць звяртацца па тэлефонах: 8 (017) 389-55-55 і 8 (033) 333-67-19.

Nashaniva.com