Пінскага журналіста асудзілі на 10 сутак арышту за акцыю, якую ён асвятляў
22.09.2020 / 16:11
Пінскага журналіста Андрэя Якімуша 22 верасня асудзілі на 10 сутак арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 13 верасня, якую ён асвятляў, паведамляе БАЖ.
Заўтра ў Пінску будуць судзіць яшчэ аднаго журналіста Віктара Ярашука.
16 верасня ў Мінску на 11 сутак адміністрацыйнага арышту асудзілі фотакарэспандэнтаў Аляксандра Васюковіча і Уладзя Грыдзіна, якіх затрымалі ўвечары 13 верасня ў мінскім бары «1067» і абвінавацілі ў нібыта ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якую журналісты асвятлялі.
15 верасня ў Мінску на 15 сутак арышту асудзілі спартовага журналіста Сяргея Шчурко.
15 верасня ў Гомлі на 10 сутак арышту асудзілі журналістку Марыну Драбышэўскую, а 17 верасня — на 15 сутак арышту яе калегу журналіста Яўгена Меркіса, абодвух судзілі за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
6 верасня ў Пінску асудзілі на 10 сутак журналіста сайта «Медыя-Палессе» Яўгена Мікалаевіча. З 1 па 4 верасня па трое сутак за кратамі правялі Марыя Эляшэвіч, Надзея Калініна, Мікіта Недаверкаў і Сяргей Шчогалеў.