БАТЭ вылецеў з еўракубкаў

17.09.2020 / 22:03

У матчы другога раўнду кваліфікацыі Лігі Еўропы БАТЭ прайграў у гасцях сафійскаму ЦСКА з лікам 0:2 і пакідае турнір.

Такім чынам у еўракубках засталося толькі брэсцкае «Дынама». Яго супернік па плэй-оф кваліфікацыі вызначыцца ў пятніцу.

Гульня пройдзе 1 кастрычніка.

Nashaniva.com