Дзмітрыя Кахно і Дзяніса Дудзінскага адпусцілі з Акрэсціна 

14.09.2020 / 12:12

Тэлевядучыя Дзмітрый Кахно і Дзяніс Дудзінскі выйшлі на волю. Гэта пацвердзілі валанцёры, якія дзяжураць побач з Акрэсціна, піша TUT.by.

Яны былі затрыманыя 2 верасня, а на наступны дзень асуджаныя на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. На волю яны павінны былі выйсці ў суботу, але гэтага не адбылося.