Праўладныя і апазіцыйныя партыі падпісалі дэкларацыю аб спыненні гвалту і правядзенні новых выбараў цягам паўгода
10.09.2020 / 17:43
Прадстаўнікі 10 з 15 афіцыйна зарэгістраваных у Беларусі партый правялі круглы стол.
Вынікам яго стала сумесная рэзалюцыя. У ёй заклікаецца да спынення гвалту, вызвалення палітвязняў, пачатку дыялогу ўладаў з грамадскасцю аб правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў цягам паўгода.
Адметна, што ў працы круглага стала бралі ўдзел не толькі апазіцыйныя, але і праўладныя партыі. Пад рэзалюцыяй падпісаліся прадстаўнікі Сацыяльна-спартыўнай партыі, Рэспубліканскай, Партыі працыі і справядлівасці, Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай Згоды.
Не прымалі ўдзел у круглым стале людзі з КПБ і ЛДПБ.