«Гэта сапраўды раздзірае душу». Вікторыя Азаранка пра падзеі ў Беларусі

10.09.2020 / 15:55

Прэсбол

Bікторыя Азаранка, якая цяпер выступае на турніры US Open у Нью-Ёрку, сказала 9 верасня амерыканскім журналістам, што цяперашнія падзеі ў Беларусі — «вельмі складаная тэма для размовы».

«Гэта вельмі сумна, і, папраўдзе, цяжка гаварыць пра гэта. Але я спадзяюся, што ўвесь гвалт неўзабаве спыніцца, рэальна спыніцца, бо гэта сапраўды раздзірае душу. Я нават размаўляць не магу без слёз на вачах, калі пра гэта думаю», — піша Радыё Свабода.