Затрыманы сябра Каардынацыйнай рады адвакат Ілля Салей

09.09.2020 / 14:04

Фота Надзеі Бужан

Ілля Салей афіцыйна затрыманы — крымінальная справа за «дзеянні, накіраваныя на шкоду знешняй бяспекі Беларусі» (арт. 361 КК РБ).

«Цяпер мы найбольш перажываем за нашых калег. Сёння ў нас у штабе прайшоў ператрус. Затрыманы Максім Знак, таксама затрыманы адвакат Ілля Салей, які таксама актыўна ўдзельнічаў у нашай працы», — сказаў Іван Краўцоў у інтэрв'ю ўкраінскай службы «Радыё Свабода». Ён заклікаў максімальна падтрымаць іх, каб яны выйшлі на волю.

Nashaniva.com