Мінздароўя: За суткі 177 выпадкаў каранавіруса

08.09.2020 / 15:35

У Беларусі на 8 верасня ачунялі і выпісаныя 71 тыс. 916 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістраваныя 73 тыс. 208 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 млн. 596 тыс. 826 тэстаў.

За ўвесь час памёр 721 пацыент.

Nashaniva.com