Кіраўнік федэрацыі футбола: Наступныя матчы будуць праходзіць з гледачамі
03.09.2020 / 08:46
Учора адбылася прэзентацыя ноай формы нацыянальнай зборнай. vk.com/belarusff
Кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў заявіў, што наступныя матчы вышэйшай лігі пройдуць пры заўзятараў на трыбунах, піша «Прэсбол».
Учора яму задалі пытанне: «Матчы нацыянальных каманд пройдуць без гледачоў [рашэнне УЕФА] — а якое рашэнне з гэтай нагоды адносна наступных тураў вышэйшай лігі?»
«Вы ж бачылі, што і фінал жаночага Кубка Беларусі, і матч мужчынскага Кубка «Крумкачы» — «Дынама» Мінск ужо праходзілі з заўзятарамі. Далей таксама ўсе матчы будуць праходзіць з гледачамі. А што тычыцца нацыянальных зборных, усе ўжо, напэўна, звыклі гуляць пры пустых трыбунах. Але тым не менш поле сваё — хатнія сцены павінны дапамагаць», — адказаў Базанаў.