Кіеў коратка адказаў на словы Лаўрова аб 200 экстрэмістах з Украіны ў Беларусі
02.09.2020 / 15:57
Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба адказаў на словы расійскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова пра 200 натрэніраваных экстрэмістах ў Беларусі.
Гэтыя звесткі ён назваў «плёнам хваравітай фантазіі», адзначыўшы, што Украіна не вяла і не будзе весці ніякай падрыўной дзейнасці ў Беларусі.