Паліттэхнолаг Шкляраў утрымліваецца ў СІЗА Мінска «ў катавальных умовах», — адвакат
13.08.2020 / 13:36
Паліттэхноляг Віталь Шкляраў, арыштаваны па абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, утрымліваецца ў СІЗА ў Менску фактычна ў катавальных умовах, піша Радыё Свабода
Пра гэта распавёў расейскаму выданьню «Новая газета» ягоны адвакат Антон Гашынскі.
Шклярава затрымалі яшчэ да 9 жніўня.
У СІЗА адсутнічае гарачая вада, памыцца можна адзін раз на тыдзень. Забароненая перапіска, у СІЗА нельга перадаваць кнігі. Шкляраў расказаў, што яго распранулі дагала і паставілі на шэсьць гадзінаў у так званы «стакан» — пакой памерам мэтар на мэтар.
У камэры Шклярава пэрыядычна наведваюць людзі, відавочна зьвязаныя са спэцслужбамі, і праводзяць зь ім размовы ў адсутнасьць абаронцы, пра зьмест якіх яму распавядаць забаронена. Начамі ў СІЗА на поўную гучнасьць уключаюць савецкую музыку, праз што Шкляраў ня можа спаць.