Распачата 10 крымінальных спраў за пашкоджанне аўтамабіляў ДАІ ў Мінску
12.08.2020 / 17:20
Распачата 10 крымінальных спраў за пашкоджанне службовых транспартных сродкаў ДАІ ў Мінску. Пра гэта БелТА паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску.
«На тэрыторыі Мінска ў перыяд з 9 па 12 жніўня зафіксаваныя масавыя беспарадкі. Названыя мерапрыемствы суправаджаліся прымяненнем гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, аказаннем супраціву прадстаўнікам улады, а таксама пашкоджаннем маёмасці розных форм уласнасці. У выніку супрацьпраўных дзеянняў па факце пашкоджання службовых транспартных сродкаў ДАІ падраздзяленнямі УСК па Мінску распачата 10 крымінальных спраў. Названыя дзеянні кваліфікуюцца па розных частках арт.339 (хуліганства) КК», — паведамілі ў УСК.