У дзень выбараў затрымалі не менш за 22 журналістаў, некаторых пабілі
10.08.2020 / 18:05
У дзень выбараў былі затрыманыя не менш за 22 журналістаў, ёсць пабітыя, паведамляе БАЖ.
Абагульненая інфармацыя пра журналістаў, якія застаюцца затрыманымі на 17:30 10 жніўня.
Мінск:
Станіслаў Івашкевіч (Белсат), Аляксей Худанаў (журналіст Прэс-клуба і праекта Media IQ), Ганна Шамко (перакладчыца), расійскія калегі: ваенны карэспандэнт Сямён Пегаў, Максім Солапаў (Медуза), Антон Старкоў і Дзмітрый Ласенка (Daily Storm).
Нікога з іх на гэты момант адвакаты так і не знайшлі, у суд не прывозілі.
Глыбокае: Змітру Лупачу далі 5 сутак.
Віцебск: Дзмітрый Казакевіч, Ігар Мацвееў — ідуць суды.
Гародня: Аляксандр Саенка, Аляксей Кайрыс, Сяргей Людкевіч — пакуль няма вынікаў судоў.
Магілёў: Дзмітрыя Салаўёва на працягу дня так і не прывезлі ў суд.