Лукашэнка пацвердзіў, што міліцыя страляла па дэманстрантах гумавымі кулямі
10.08.2020 / 16:57
фота Надзеі Бужан
Лукашэнка сцвярджае, што гумавыя кулі супраць дэманстрантаў у Мінску выкарысталі толькі адзін раз. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Журналісты розных СМІ не пацвярджаюць гэтыя словы.
Паводле слоў Лукашэнкі, кулі выкарыстала адзін раз, калі пратэстоўцы спрабавалі штурмаваць мінскае РУУС і напалі на міліцыянта.
«Азвярэлыя людзі! Таму ноч сітуацыя была нагружаная, але міліцыя — малайцы, справіліся. Армію і Службу бяспекі мы прыйшлі, толькі каб эвакуяваць выбарчыя камісіі» — сказаў Лукашэнка.
Між тым журналісты не зафіксавалі фактаў штурму РУУС у Мінску. Журналісты зафіксавалі шматразовае выкарыстанне святлошумавых гранат і гумовых куль у розных кропках горада супраць мірных дэманстрантаў, якія патрабавалі сумленнага падліку галасоў у прысутнасці назіральнікаў. Гэта адбылося ў раёнах праспекта Машэрава і Заслаўскай, праспекта Машэрава і Даўмана, Кальварыйскай насупраць Каскада, Гарадскога Вала, Кальварыйскай каля гіпермаркета Карона. Відэа гэтых эпізодаў даступныя ў інтэрнэце і на замежных тэлеканалах.