Сёння ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта
09.08.2020 / 07:20
Фота Надзеі Бужан
Галасаванне на ўчастках будзе праходзіць з 08.00 да 20.00.
У выбарах удзельнічаюць: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань.
На тэрыторыі Беларусі створана 5 767 участкаў для галасавання, у тым ліку 44 участкі за межамі краіны.
Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключана 6 млн 844 тыс. 932 чалавекі і 5 тыс. 319 беларусаў, якія знаходзяцца за межамі краіны.
Віктару Бабарыку было адмоўлена ў рэгістрацыі, ён у СІЗА ад 18 чэрвеня, у СІЗА ад 29 мая знаходзіцца Сяргей Ціханоўскі, а экс-прэтэндэнт Валерый Цапкала пакінуў з дзецьмі краіну.
Выбары праходзяць у атмасферы запалохвання, затрыманняў, пагрозы адключэння інтэрнету.
Лукашэнка ідзе на шосты тэрмін. Ён кіруе краінай ад 1994 года.