На выбарчым участку затрыманы начальнік штаба Сяргея Чэрачня. Ён быў там назіральнікам
07.08.2020 / 11:23
На выбарчым участку затрыманы начальнік штаба Сяргея Чэрачня Мікалай Лысянкоў. На ўчастку ён знаходзіўся ў якасці назіральніка, распавёў TUT.BY кандыдат у прэзідэнты Сяргей Чэрачань.
— Яго міліцыя забрала з выбарчага ўчастка Стаўбцоўскай выбарчай акругі, дзе Мікалай быў назіральнікам. Па-мойму, яму зараз інкрымінуюць арт 23.34 КаАП «Арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства», але я пакуль не разумею, да чаго гэта, мы разбіраемся, — распавёў Чэрачань.
На відэа, якое апублікавала каманда Чэрачня, відаць, што да Лысенкова падыходзіць міліцыянт і кажа, што ў дачыненні да начальніка штаба пачаты адміністрацыйны працэс па арт.23.34 і ён павінен праехаць у Стаўбцоўскі РУУС для правядзення праверкі.