Лукашэнка пра Ціханоўскую: Яна толькі што добрую катлету згатавала, дзяцей накарміла. Пра што б мы з ёй дэбатавалі?
06.08.2020 / 20:48
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што думае пра Святлану Ціханоўскую.
Фота Надзеі Бужан.
У інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону Лукашэнка заявіў, што яму шкада Ціханоўскую. Паводле яго слоў, яе «ўпіхнулі» у барацьбу за прэзідэнцкае крэсла штабы кандыдатаў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якія не змаглі зарэгістравацца для ўдзелу ў выбарах.
Ён намякнуў, што мітынгі ў падтрымку Ціханоўскай не такія шматтысячныя, як асвятляюць ў СМІ — «я разумею, як робяцца карцінкі». Таксама Лукашэнка раскрытыкаваў праграму Ціханоўскай.
На пытанне Гардона аб тым, ці стаў бы Лукашэнка ўдзельнічаць у дэбатах з Ціханоўскай, той адказаў:
«Я гатовы заўсёды з усімі, але з майго боку было б нават непрыгожа… Пра што б мы з ёй дэбатавалі? Сядзіць Святлана без паперак, а казаць няма пра што. Я ж разумею, што яе выпхнулі і разгарнулі, як нейкі сцяг. Яна добрую катлету толькі што згатавала, можа, дзетак накарміла, яшчэ пах гэтай катлеты прыемны ёсць, а тут дэбаты трэба весці па нейкіх брыдкіх пытаннях, якія ты (Дзмітрый Гардон) мне задаваў. Я ж ведаю яе магчымасці».