Лера Яскевіч, Akute, Palina, Каця Пытлева ды іншыя запісалі ВІДЭАзаяву аб «пераломным моманце для беларусаў»

06.08.2020 / 09:56

Раман Жыгараў і гурт Akute

Сьпявачка Лера Яскевіч, саліст гурту «Петля Пристрастия» Ільля Чарапко-Самахвалаў, удзельнікі гуртоў Intelligency, Akute, тэлевядоўца Каця Пытлева, блогер Андрэй Бонд, журналіст Дзьмітры Безкаравайны, спявачка Palina ды многія іншыя запісалі відэаролік «пра беларусаў ад беларусаў», піша «Радыё Свабода».

Зьяўленьне відэазвароту адбылося дзякуючы групавой ініцыятыве творчай інтэлігенцыі і самаарганізацыі ў рамках суполкі «КультПратэст». У ім артысты і мэдыяпэрсоны разважаюць аб «пераломным моманце для беларусаў».

«За гады незалежнасьці мы вырасьлі, сталі мацнейшымі, і сёньня мы — гэта ўжо іншая нацыя. Гэты ролік матывуе ў чарговы раз успомніць, хто ж мы ёсьць такія — беларусы», — тлумачаць удзельнікі здымак.

Па словах стваральнікаў відэароліка, гэта спроба зрабіць заяву ад усяго незалежнага беларускага мэдыя і культурнага асяродзьдзя, якое сёньня выступае з адзіным меркаваньнем.

У здымках відэазаявы ўдзельнічалі: