«Забралі ўначы і павезлі ў Мінск». Хто такі «33-і баявік», якога затрымалі на поўдні Беларусі

29.07.2020 / 16:38

Улады Беларусі заявілі пра затрыманне 33 грамадзян Расіі, супрацоўнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. 32 чалавекі затрымалі пад Мінскам, яшчэ аднаго — на поўдні краіны.

Андрэй Бакуновіч у цэнтры

Той самы баявік з поўдня — 42-гадовы Андрэй Бакуновіч, снайпер. Ён ваяваў на Данбасе, у «Вагнеры» ўзначальваў снайперскую групу.

«Наша Ніва» звязалася са сваякамі мужчыны.

Маці распавяла, што Бакуновіч быў у Калінкавічах, спакойна бавіў час з жонкай і дзецьмі.

«Яго забралі сёння ноччу каля 5-й раніцы. Хто — не ведаю, сілавікі. Забралі і павезлі ў Мінск», — распавяла жанчына.

Чытайце таксама: Хто яны — 33 затрыманыя баевікі? Снайперы, разведчыкі, беркутаўцы з «ДНР» ФОТЫ

Чытайце таксама: Расійскія крыніцы: Праз Мінск перакідвалі групы вагнераўцаў у Афрыку, і ўлады Беларусі пра тое цудоўна ведалі

УШ