Канапацкая: Святлана Ціханоўская абмежавана дзеяздольная

24.07.2020 / 01:31

Кандыдат у прэзідэнты Ганна Канапацкая адрэагавала на адно з апошніх інтэрв'ю аб'яднанага штаба Ціханоўскай партала Tut.by.

Канапацкая напісала зварот Вераніцы Цапкала, у якім яна адзначыла, што ніякіх перамоў аб зняцці сваёй кандыдатуры весці не будзе.

Канапацкай не спадабалася заява аб'яднанага штаба адносна «наяўнасці ў астатніх кандыдатаў невялікага рэйтынгу». Канапацкая лічыць, што гэтая заява лжывая, і яна будзе мець прававыя наступствы.

Дадзеныя дзеянні Канапацкая расцэньвае як ціск на яе і прыстрашыла адказаць на іх «у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам».

Канапацкая адправіла зварот на імя Веранікі Цапкала. Вось як яна гэта аргументавала.

«Разумею, што ў існуючых умовах абмежаванай дзеяздольнасці […] Ціханоўскай вы са спадарыняй Марыяй Калеснікавай вымушаныя былі ўскласці на сябе большую частку функцый, прадугледжаных законам для кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь…» — гаворыцца ў звароце Канапацкай.

Nashaniva.com